|
Тынта Брас,
сапраўднае ймя Джавані Брас
(нар. Італія, м. Мілян, 26 траўня 1933 года),
Рэжысэр, сцэнарыст, актор, рэдактар. |
Асабістае жыццё
Яго мянушка Тынтарэта (пасля скарочанае да Тынта) было дадзены яго дзедам Італікам Брасам. Дзед быў мастаком. Тынта Брас быў жанаты на Карле Чыпрыяні ("Тынта"), з 1957 года да сваёй сьмерці ў 2006 годзе. Карла была дачкой адваката Джузэпэ Чыпрыяні. У Браса ад жонкі былі: дачка — Бэатрыс і сын Баніфачыя. Брас палітычна зьвязаны зь італьянскімі радыкаламі. 18 красавіка 2010 года Брас меў нутрачарапное кровазліцьцё.
Нарадзіўся ў Міляне 26 сакавіка 1933 г., скончыў прававы каледж, а затым пераехаў у Парыж, дзе працаваў у архіве Фрацускага кіно, адной з самых прэстыжных і багатых збораў кіно ў сьвеці. Вярнуўшыся ў Італію, ён працаваў у якасьці памочніка рэжысэра.
Ён сустрэўся са славаю з самага пачатку сваёй творчай дзейнасьці: фільма «Хто працуе, той страчаны» 1963 года. У 1964 годзе ён зьняў яшчэ два эпізоды, «L'uccellino» і «L'automobile» зь карціны «Мая пані». У тым жа годзе зьняў карціну «Лятаючая талерка». Паказ карціны «L'urlo» цэнзура не дапускала да 1974 года. У 1976 году Брас зьняў фільм «Калігуля».
Многія карціны, дзе рэжысэр тлумачыць і вывучае тонкасьці любадзейства, да гэтага часу падпісаныя імем Тынта Брас. Брас заўсёды асабіста назіраў за вытворчасьцю і здымкамі ўсіх сваіх карцінаў, што паказвае аўтарскі выраз яго мастацкіх фільмаў.
У раньні пэрыяд сваёй творчасьці Брас спрабаваў сябе ў розных жанрах: ад камэдыяў ( «Хто працуе, той страчаны», 1963; «Лятаючая талерка», 1964 г.) і карцінаў з прэтэнзіяй на інтэлектуальнасьць («Задыханых», 1967 г.; «Крык», 1969) Брас ставіў вэстэрн «Янкі» (1966), захапляўся псіхалягічнымі адкрыцьцямі («Выбыўшы», 1970 г.; «Сьвята», 1971), стварыў кіна-пародыю «Рухавік!» (1979), але канчаткова зацьвердзіўся ў кінематографе з-за вытворчрсьці любадзейных баек. Стужкі Браса («Салён Кіты», 1976 і «Калігуля», 1977 — выпушчаны ў 1979) будаваліся на аснове палітычных і гістарычных рэаліяў. Карціна у поўнай меры раскрывае ўсю жорсткасьць і разбэшчанасьць вышэйшага рымскага грамадства.
Пачынаючы з карціны «Ключ» (1983), Брас цалкам прысьвячае сябе тэме назіраньня за любадзействам ў кіно. Яго гісторыі цялеснага каханьня глядач бачыць «з боку», нібы падглядваў за ўцехамі і перажываньнямі палюбоўнікаў. «Міранда» (1985), «Гарэзьніца» (1987), «Папрыка» (1990) і многія іншыя. Так, негалосным маніхвэстам Браса 80-90-х становіцца карціна «Падглядваючы» (1994).
Яго старонка ў сеціве можна глядзець тут.
Карціны Тынта Браса
1960-я г.г. |
Хто працуе, той страчаны (1963), Ча йра, рака паўстаньня (1964), Мая пані (1964), Лятаючая талерка (1964), Янкі (1966), Запыхаўся (1967), Енк (1968), Абы што (1969) |
1970-я г.г. |
Выбыўшы (1970), Водпуск (1971), Салён Кіты (1976), Калігула (1979) |
1980-я г.г. |
Ключ (1983), Міранда (1985), Капрыз (1987), Харчэўня "Будапэшт" (1988) |
1990-я г.г. |
Папрыка (1991), Усе пані робяць гэта (1992), Падглядваючы (1994), Лісты Тынта Браса (1995), Гарэзьніца (1998) |
2000-я г.г. |
Парушаючы наказы (2000), Пачуцьцё'45 (2002), Рабі!, (2003), Мая любоў (2005) |
|