Міранда
     «Міранда» (іт. Miranda) - мастацкі фільм 1985 году вытворчасьці Італіі, зьняты клясыкам эратычнага кіно Тынта Брасам. Рэжысэр у гэтым фільме выкарыстоўвае сумесь розных жанраў - драмы, дэтэктыва, камэдыі (па матывах п’есы Карла Гальдоні «Карчмарка»), але асноўны жанр - эротыка. 

     Рэжысэр у фільме апісвае гісторыю звычайнай жанчыны Міранды, якая страціла мужа на вайне. Тынта Брас распавядае гэтую гісторыю, тонка пераплятаючы драму з эротыкай, раскрываючы перад гледачом жыцьцё й унутраны сьвет гераіні. Галоўную ролю Міранды выконвае Серэна Гранды. Прэм’ера фільма адбылася ў Італіі 15 кастрычніка 1985 году.
 
Дзея

 
     Галоўная гераіня фільма - Міранда, ўладальніца мясцовай карчмы ў Вэнэцыі. Яна спакусьліва прыгожая й пахатлівая. Яна была замужам і любіла свайго мужа, але яго забрала ў яе вайна. Ён удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне й не вярнуўся. Час прайшоў, Міранда - жанчына, і яна хоча знайсьці сабе новага каханага.
 
     Прыгажосьць Міранды вабіць да сябе многіх мужчын, але выбірае яна. Міранда сустракаецца з чатырма мужчынамі. Зімой яна знаёміцца са старым багатым дыпляматам, вясной - з маладым вадзіцелем, летам - з амэрыканскім ветэранам, а ўвосень - з новым афіцыянтам у сваёй карчме. І зараз яна павінна выбраць - хто ж ёй больш падыдзе як муж. Яе выбар для многіх нечаканы - яна выбірае непатрабавальнага афіцыянта й выходзіць за яго замуж.
 
Właściciel tej strony nie aktywował dodatku "Toplista"!
 
Сёньня было народу 1 odwiedzającyтут!
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja