Усе пані робяць гэта
    «Усе пані робяць гэта» (іт. Così fan tutte) — парнаграфічны фільм рэжысэра Тынта Браса. Назва запазычана з опэры-буфа «Так робяць усе», створанай знакамітым кампазітарам Вольфгангам Амадэем Моцартам і італьянскім лібрэтыстам Ларэнца да Понтэ. Тынта Брас ў гэтай карціне падымае пытаньні ўзаемаадносін шлюбнай пары, вернасьці й здрады. Нягледзячы на тое, што ў фільме прысутнічаюць адкрытыя эратычныя сцэны, ён у большай ступені зьяўляецца драмай, бо валодае цікавым драматычным сюжэтам і насычаным зьместам. Прэм’ера кінастужкі адбылася 21 лютага 1992 г. у Італіі.
 
 
Дзея

 
    У фільме распавядаецца гісторыя адной шлюбнай пары. Дыяна, пачуцьцёвая жанчына, выйшла замуж за Паола й цяпер любіць свайго мужа. Але яна ўвесь час шукае новых асалод і здраджвае мужу. Замест таго, каб хаваць свае здрады, яна аб усіх сваіх прыгодах расказвае мужу, прычым даволі падрабязна. Паола ж ня верыць у праўдзівасьць апавяданьняў Дыяны й прымае іх толькі за яе выдумкі. Апавяданьні Дыяны дазваляюць разнастаіць любадзейныя адносіны мужа й жонкі й унесьці ў іх новы імпульс. Аднойчы Дыяна вяртаецца з паездкі ў Вэнэцыю, дзе яна сустракалася з паэтам Альфонса Данат’енам  сваім новым палюбоўнікам. Паола пасьля вяртаньня жонкі заўважае ў яе на целе меткі зубоў, і гэта выклікае ў яго шалёную рэўнасьць. Ён пачынае разумець, што жонка яму здрадзіла. Муж і жонка сварацца, і Паола сыходзіць з дому, нягледзячы на ўсе спробы Дыяны памірыцца зь ім. Цяпер Паола разважае пра сваю сытуацыю й вырашае сустрэцца зь іншай жанчынай, ёй аказваецца адна зь сябровак Дыяны. Праз некаторы час Паола прыходзіць да думкі, што строгія прынцыпы маралі толькі пагаршаюць жыцьцё, а сталасьць сэксуальных адносін зьяўляецца ненатуральным і пазбаўляе чалавека радасьцяў каханьня й задавальненьня.





 
 
 
Właściciel tej strony nie aktywował dodatku "Toplista"!
 
Сёньня было народу 4 odwiedzającyтут!
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja