Запыхаўся (або Яго сэрца ў горле) (іт. Col cuore in gola) — карціна 1967 году сумеснай вытворчасьці Італіі й Францыі. Рэжысэрам і сцэнарыстам гэтага фільма зьяўляецца Тынта Брас. Гэта адзін зь першых фільмаў знакамітага клясыка эратычнага кіно. У адрозьненьне ад большасьці фільмаў, зьнятых Тынта Брасам, гэтая кінастужка зьяўляецца дэтэктывам, а не эратычным фільмам.
Галоўныя ролі ў фільме выканалі вядомы французскі актор Жан-Люі Трентынян і шведзкая мадэль і акторка Эва Олін. У фільме таксама здымаліся Луіджы Бэліні, Рабэрта Бісака, Моніка Скоацек, Чарльз Кохлер, Віра Сіленты, Энца Кансолі й Дэвід Проўзэ. Першае дзіва фільма адбылася 16 лістапада 1967 гады ў Італіі.
Сцэнар да фільма быў напісаны на аснове рамана Сэржыё Данаты «Грабніца з паперы» ((італ.) «Il sepolcro di carta»).
Дзея
Галоўны герой фільма прыватны дэтэктыў Бэрнар забаўляецца ў адным з начных клюбаў Лёндана. Там ён знаёміцца з выдатнай бландынкай Джэйн Бэраўз, якая яму падабаецца. У гэты час у клюбе адбываецца забойства - забіты ўладальнік установы. Бэрнар бачыць, што дзяўчына не вінаватая, і ўсё больш кахае яе.
Разам яны сьпешна пакідаюць клюб і едуць на кватэру да Джэйн, каб перачакаць заваруху. Пазьней Бернар пазнае, што Джэйн ўсё-такі мае пэўную дачыненьне да забойства. Разам закаханая пара бяжыць зь Лёндана. За імі гоніцца паліцыя, і, акрамя таго, іх перасьледуюць зласьлівыя ворагі - нейкія дзіўныя таямнічыя незнаёмцы, апрануты ў шэрыя плашчы. |