«Міранда» (іт. Miranda) — мастацкі фільм 1985 году вытворчасьці Італіі, зьняты клясыкам эратычнага кіно Тынта Брасам. Рэжысэр у гэтым фільме выкарыстоўвае сумесь розных жанраў — драмы, дэтэктыва, камэдыі (па матывах п’есы Карла Гальдоні «Карчмарка»), але асноўны жанр - эротыка.
Рэжысэр у фільме апісвае гісторыю звычайнай жанчыны Міранды, якая страціла мужа на вайне. Тынта Брас распавядае гэтую гісторыю, тонка пераплятаючы драму з эротыкай, раскрываючы перад гледачом жыцьцё й унутраны сьвет гераіні. Галоўную ролю Міранды выконвае Серэна Гранды. Прэм’ера фільма адбылася ў Італіі 15 кастрычніка 1985 году.
Дзея
Галоўная гераіня фільма — Міранда, ўладальніца мясцовай карчмы ў Вэнэцыі. Яна спакусьліва прыгожая й пахатлівая. Яна была замужам і любіла свайго мужа, але яго забрала ў яе вайна. Ён удзельнічаў у Другой сусьветнай вайне й не вярнуўся. Час прайшоў, Міранда - жанчына, і яна хоча знайсьці сабе новага каханага.
Прыгажосьць Міранды вабіць да сябе многіх мужчын, але выбірае яна. Міранда сустракаецца з чатырма мужчынамі. Зімой яна знаёміцца са старым багатым дыпляматам, вясной — з маладым вадзіцелем, летам — з амэрыканскім ветэранам, а ўвосень — з новым афіцыянтам у сваёй карчме. І зараз яна павінна выбраць — хто ж ёй больш падыдзе як муж. Яе выбар для многіх нечаканы — яна выбірае непатрабавальнага афіцыянта й выходзіць за яго замуж.
Запіс стужкі можна глядзець у Ютубе.
|