Лятаючая талерка
     Лятаючая талерка (іт. Il disco volante) — карціна 1964 году рэжысэра Тынта Браса. Дзея мае навукова-фантастычны элемэнт — прышэсьце іншаплянецян у вэнэцыянскай сельскай мясцовасьці. Сатыра на італьянскае грамадзтва, у той час, у якім Альбэрта Сорды гуляе чатыры розных роляў.
 
 
Дзея

 
     Вінчэнца Бэруты — брыгадзір карабінэраў ў невялікім мястэчку недалёка ад Вэнэцыі даручана правесьці расьсьледаваньне па факце прыбыцьця на Зямлю лятучай талеркі. Усе дапытаныя ім жыхары сьцьвярджаюць, што яны сапраўды бачылі марсіянаў. Беднай сялянскай ўдаве Віторыb па мянушцы "зайка" (у яе 7 дзяцей) атрымоўваецца злавіць марсіяніна, і яна прадае яго сыну Гратэні Крозара, не зусім у сваім розуме, і да таго ж ён мужаложнік. Але Гратэня загадвае кінуць марсіяніна ў калодзезь, абвінавачвае Віторыю ў падмане, а брыгадзір адбірае ў яе ўсё, чым заплаціў ёй за марсіяніна граф Мома. Пасьля, у доме для вар’ятаў аказваюцца ўсе, хто бачыў марсiянаў, і ім ніхто ня верыць. Для іх адкрываюць спэцыяльнае адзьдзяленьне. Альбэрта Сорды сыграў чатыры ролі: брыгадзіра, непрызнанага пісьменьніка-тэлеграфіста, графа Мома й сельскага сьвятара, які навучае сваіх вернікаў у карчме, паколькі ў царкву яны рэдка ходзяць.
 
 
 
Właściciel tej strony nie aktywował dodatku "Toplista"!
 
Сёньня было народу 10 odwiedzającyтут!
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja