Тынта Брас
 
 

 
 ТынтыБрас.jpg  Тынта Брас,
сапраўднае ймя 
Джавані Брас
(нар. Італія,  м. Мілян, 26 траўня 1933 года),
Рэжысэр, сцэнарыст, актор, рэдактар. 

Асабістае жыццё


    Яго мянушка Тынтарэта (пасля скарочанае да Тынта) было дадзены яго дзедам Італікам Брасам. Дзед быў мастаком. Тынта Брас быў жанаты на Карле Чыпрыяні ("Тынта"), з 1957 года да сваёй сьмерці ў 2006 годзе. Карла была дачкой адваката Джузэпэ Чыпрыяні. У Браса ад жонкі былі: дачка — Бэатрыс і сын Баніфачыя. Брас палітычна зьвязаны зь італьянскімі радыкаламі. 18 красавіка 2010 года Брас меў нутрачарапное кровазліцьцё.
 
    Нарадзіўся ў Міляне 26 сакавіка 1933 г., скончыў прававы каледж, а затым пераехаў у Парыж, дзе працаваў у архіве Фрацускага кіно, адной з самых прэстыжных і багатых збораў кіно ў сьвеці. Вярнуўшыся ў Італію, ён працаваў у якасьці памочніка рэжысэра.
 
      Ён сустрэўся са славаю з самага пачатку сваёй творчай дзейнасьці: фільма «Хто працуе, той страчаны» 1963 года. У 1964 годзе ён зьняў яшчэ два эпізоды, «L'uccellino» і «L'automobile» зь карціны «Мая пані». У тым жа годзе зьняў карціну «Лятаючая талерка». Паказ карціны «L'urlo» цэнзура не дапускала да 1974 года. У 1976 году Брас зьняў фільм «Калігуля».
 
     Многія карціны, дзе рэжысэр тлумачыць і вывучае тонкасьці любадзейства, да гэтага часу падпісаныя імем Тынта Брас. Брас заўсёды асабіста назіраў за вытворчасьцю і здымкамі ўсіх сваіх карцінаў, што паказвае аўтарскі выраз яго мастацкіх фільмаў.
 
      У раньні пэрыяд сваёй творчасьці Брас спрабаваў сябе ў розных жанрах: ад камэдыяў ( «Хто працуе, той страчаны», 1963; «Лятаючая талерка», 1964 г.) і карцінаў з прэтэнзіяй на інтэлектуальнасьць («Задыханых», 1967 г.; «Крык», 1969) Брас ставіў вэстэрн «Янкі» (1966), захапляўся псіхалягічнымі адкрыцьцямі («Выбыўшы», 1970 г.; «Сьвята», 1971), стварыў кіна-пародыю «Рухавік!» (1979), але канчаткова зацьвердзіўся ў кінематографе з-за вытворчрсьці любадзейных баек. Стужкі Браса («Салён Кіты», 1976 і «Калігуля», 1977 — выпушчаны ў 1979) будаваліся на аснове палітычных і гістарычных рэаліяў. Карціна у поўнай меры раскрывае ўсю жорсткасьць і разбэшчанасьць вышэйшага рымскага грамадства.
 
    Пачынаючы з карціны «Ключ» (1983), Брас цалкам прысьвячае сябе тэме назіраньня за любадзействам ў кіно. Яго гісторыі цялеснага каханьня глядач бачыць «з боку», нібы падглядваў за ўцехамі і перажываньнямі палюбоўнікаў. «Міранда» (1985), «Гарэзьніца» (1987), «Папрыка» (1990) і многія іншыя. Так, негалосным маніхвэстам Браса 80-90-х становіцца карціна «Падглядваючы» (1994). 


Яго старонка ў сеціве можна глядзець тут.
 

Карціны Тынта Браса
1960-я г.г. Хто працуе, той страчаны, Ча йра, рака паўстаньня, Мая пані, Лятаючая талерка, Янкі, Запыхаўся, Енк, Абы што
1970-я г.г. Выбыўшы, Водпуск, Салён Кіты, Калігула
1980-я г.г. Ключ, Міранда, КапрызХарчэўня "Будапэшт"
1990-я г.г. Папрыка, Усе пані робяць гэта, Падглядваючы, Лісты Тынта Браса, Гарэзьніца
2000-я г.г. Парушаючы наказы, Пачуцьцё'45, Рабі!, Мая любоў


 
 
Właściciel tej strony nie aktywował dodatku "Toplista"!
 
Сёньня было народу 2 odwiedzającyтут!
Ta strona internetowa została utworzona bezpłatnie pod adresem Stronygratis.pl. Czy chcesz też mieć własną stronę internetową?
Darmowa rejestracja